Анналена Бербак: Германія перадасць Украіне цяжкае ўзбраенне
Германія плануе перадаць Украіне цяжкае ўзбраенне. Пра гэта заявіла міністр замежных спраў Германіі Анналена Бербак падчас турнэ па краінах Балтыі, перадае радыё, прызнанае ў Беларусі экстрэмісцкім.
Цяпер вывучаецца, якое дадатковае тэхнічнае абслугоўванне і якія боепрыпасы неабходныя для састарэлых нямецкіх баявых машын пяхоты "Мардэр", каб украінцы маглі іх выкарыстоўваць.
Па словах Бербак, прыярытэтная задача — хуткая перадача Украіне старога савецкага ўзбраення. Украінскія вайскоўцы могуць яго выкарыстоўваць без дадатковай падрыхтоўкі. Саюзныя краіны, якія перададуць такое ўзбраенне Украіне, атрымаюць узамен сучасную нямецкую зброю.
Журналісты спыталіся ў Бербак, ці будуць накіраваныя ва Украіну нямецкія танкі "Леапард". Міністр адказала, што ўкраінскім войскам спатрэбіцца навучанне, каб выкарыстоўваць сучаснае заходняя абсталяванне, але Берлін гатовы аплаціць гэтае навучанне.