Амаль 300 спробаў парушэння мяжы зарэгістравалі польскія памежнікі ў аўторак
Беларуска-польская мяжа, ілюстрацыйнае фота / Agnieszka Sadowska / Agencja Wyborcza.pl
20 траўня польскія памежнікі зафіксавалі амаль 300 спробаў парушэння мяжы мігрантамі з боку Беларусі. Гэта адзін з самых вялікіх сутачных паказчыкаў за апошні час.
290 выпадкаў з іх былі зарэгістраваныя на ўчастках Падляскага аддзела памежнай аховы. Мігранты спрабавалі пераадолець тэхнічную загароджу і перабрацца праз памежныя рэкі. На некаторых ўучастках яны закідвалі польскія патрулі камянямі. Пры гэты адзін аўтамабіль памежнікаў атрымаў пашкоджанні.
За перавозку мігрантаў быў затрыманы 54-гадовы грамадзянін Украіны. Ён вёз на аўтамабілі "Таёта" двух грамадзян Афганістана.
У Літве ў аўторак спробаў парушэння мяжы не зафіксавалі. А латвійскія памежнікі зарэгістравалі 37 спробаў.