Аляксандр Машэнскі больш не ганаровы консул Ісландыі ў Беларусі — "Бюро"

Аляксандр Машэнскі
Бізнесовец Аляксандр Машэнскі больш не з'яўляецца ганаровым консулам Ісландыі ў Беларусі.
9 ліпеня стала вядома, што польскі ўрад ухваліў нацыянальныя санкцыі супраць яго.
Як высветліла "Бюро", пасаду ганаровага консула ён пакінуў дзесьці паміж красавіком і ліпенем 2025 года. Ганаровым консулам Ісландыі Машэнскі стаў у 2007 годзе і бесперапынна займаў гэтую пасаду каля 18 гадоў.
Крыніцы Tvn24 сцвярджаюць, што пасля расследавання дзейнасці Машэнскага ў Польшчы падатковыя органы афіцыйна звярнуліся ў Міністэрства ўнутраных спраў з просьбай уключыць яго ў спіс асоб, якія трапляюць пад санкцыі польскіх уладаў. Паводле крыніцы, працэс уключэння Машэнскага ў "чорны спіс" заняў незвычайна шмат часу і сутыкнуўся з супрацівам з боку розных ведамстваў.
Машэнскі неаднаразова лятаў на прыватных самалётах з членамі сям'і Аляксандра Лукашэнкі. Ён уваходзіць у Савет па развіццю прадпрымальніцтва, узначальвае Беларускую федэрацыю веславання. Таксама, паводле інфармацыі Belpol, ён уваходзіць у праўленне Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, якім кіруе Дзмітрый Лукашэнка. Машэнскі быў даверанай асобай Аляксандра Лукашэнкі на выбарах 2010 года і прысутнічаў на так званай "таемнай інаўгурацыі" ў 2020 годзе.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.