Аляксандр Лукашэнка ў Кітаі сустрэўся з прэзідэнтам Сербіі

Аляксандр Лукашэнка ў Кітаі сустрэўся з прэзідэнтам Сербіі

26 красавіка падчас візіту ў Кітай Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з прэзідэнтам Сербіі Аляксандрам Вучычам.

Беларускі кіраўнік анансаваў свой візіт у Сербію, паведамляе яго прэс-служба. "Думаю, што падчас нашай сустрэчы і майго візіту да вас у Сербію мы вельмі сур'ёзна абмяркуем напрамкі нашага супрацоўніцтва, каб нам было што сказаць людзям і ў Сербіі, і ў Беларусі", — заявіў Лукашэнка.

Ён распавёў, што падчас візіту ў Сербію плануе абмяркоўваць інвестыцыі, стварэнне і развіццё сумесных прадпрыемстваў. Акрамя таго, кіраўнік Беларусі падкрэсліў, што плануе развіваць вайскова-тэхнічнае супрацоўніцтва з Сербіяй: "Мы гатовыя з блізкай і роднай Сербіяй супрацоўнічаць настолькі, наколькі гэта трэба Сербіі і наколькі мы можам аказаць падтрымку ў развіцці сербскага ВПК і пастаўках адпаведнай вайсковай тэхнікі. Мы гэта не ўтойваем. Забароненых тэм тут няма".