Аляксандр Лукашэнка — на птушкафабрыцы ў Веткаўскім раёне

25 ліпеня Аляксандр Лукашэнка знаходзіцца з рабочай паездкай у Гомельскай вобласці. Ён наведвае птушкафабрыку гаспадаркі "Беларуснафта-Асобіна" ў Веткаўскім раёне. Як інфармуе БЕЛТА, Лукашэнку пазнаёмяць з сітуацыяй не толькі на прадпрыемстве, але і ў рэгіёне, з яго сацыяльна-эканамічным развіццём.
Аляксандра Лукашэнку таксама цікавіць жніво. Ён заедзе ў гаспадарку "Вясёлка-Агра". Да візіту падрыхтавалі камбайны на газаматорным паліве, якія вырабілі на даручэнне кіраўніка дзяржавы.
Лукашэнка сёння заедзе і ў Веткаўскую дзіцяча-юнацкую спартыўную школу.