Аляксандр Лукашэнка на чатыры дні паляціць у Кітай

Аляксандр Лукашэнка ў суботу на чатыры дні паляціць у Кітай. Гэта будзе рабочы візіт беларускага лідара. Падчас яго адбудзецца сустрэча са старшынёй КНР Сі Цзіньпінам. Яны абмяркуюць “далейшае практычнае напаўненне новага этапу беларускага-кітайскіх адносін”, “перспектыўныя накірункі ўзаемадзеяння ў розных сферах”, а таксама рэалізацыю сумесных праектаў, інфармуе прэс-служба кіраўніка Беларусі.
Лукашэнка возьме ўдзел у форуме міжнароднага супрацоўніцтва “Адзін пояс і адзін шлях”. Адзначаецца, што ён збіраецца там выступіць і выкласці прапановы “па паглыбленні і пашырэнні супрацоўніцтва на еўразійскім кантыненце”. Як чакаецца, на форуме Аляксандр Лукашэнка правядзе шэраг двухбаковых сустрэч і перамоваў.
Гэта будзе дзясяты візіт Лукашэнкі ў КНР.