Аляксандр Глеб падоўжыў кантракт з “Каньяспорам”
Беларускі паўабаронца падпісаў новы гадавы кантракт з турэцкім клубам.
Віцэ-прэзідэнт клуба Селчук Акса адзначыў: у клубе радыя, што ўдалося дасягнуць пагаднення з Глебам.
“Глеб сапраўдны прафесіянал. Ён зрабіў неацэнны ўклад у поспехі клуба. Радыя, што перамовы з ім прайшлі хутка і паспяхова. Абодва бакі былі зацікаўлены ў гэтым кантракце”, — сказаў Акса.
У мінулым сезоне Глеб правёў за “Каньяспор” 16 матчаў і забіў 2 мячы, інфармуе by.tribuna.com
Фота з афіцыйнага сайту клуба "Каньяспор".