Адразу некалькі аўтамабіляў згарэлі ў Гродне
У Гродне згарэлі некалькі машын / Newgrodno.by
У Гродне на паркоўцы ў раёне вуліц Таўлая і Малышчынскай увечары 21 снежня загарэліся адразу некалькі машын, піша Newgrodno.by.
Відавочцы кажуць, што агонь распаўсюджваўся вельмі хутка: "Адна з прыпаркаваных машын рэзка ўспыхнула. Полымя ахапіла яе цалкам. Тут жа агонь перакінуўся на суседнюю машыну".
Ратавальнікі, якія прыбылі на месца пажару, хутка патушылі агонь. Але выратаваць аўтамабілі яны не здолелі: ад машын засталіся толькі металічныя каркасы.
Прычына пажару высвятляецца. Таксама высвятляецца, ці не пацярпелі ад агню іншыя аўтамабілі. На гэтай паркоўцы яны стаяць вельмі блізка адна да адной.