Аднаго з кіраўнікоў фірмы Conte затрымалі за плакат "Не — вайне"
"Крамольны" плакат / тг-канал сілавікоў
Сілавікі затрымалі кіраўніка вытворчасці фірмы Conte. У адным з праўладных тг-каналаў з'явілася відэа з затрыманым.
Сілавікі сцвярджаюць, быццам затрымалі мужчыну за "нацысцкую агітацыю". Як выявілася, ён павесіў на працоўным месцы плакаты "Не — вайне" і "Слава вытворчасці! Героям слава!"