Адміністратара телеграм-чата "Кантроль аўтазакаў Мінск" асудзілі на 15 сутак

Ганна Аленская / кадр з відэа
Адміністратар телеграм-чата "Кантроль аўтазакаў Мінск" Ганна Аленская атрымала 15 сутак адміністрацыйнага арышту па ч. 1 арт. 23.34 КаАП за ўдзел у маршы "Народны ультыматум" 25 кастрычніка. Справу Аленскай разглядала суддзя Савецкага раённага суда Алена Жуковіч, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна".
25-гадовую Ганну Аленскую затрымалі 14 снежня. Пра гэта стала вядома з телеграм-канала "ГУБАЗіК", які апублікаваў відэа яе допыту.
Па стане на 18 снежня дзяўчына знаходзілася ў следчым ізалятары на вуліцы Акрэсціна.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.