Беларускі палітвязень Анджэй Пачобут узнагароджаны прэміяй імя Сахарава

Анджэй Пачобут на судзе

Анджэй Пачобут на судзе

22 кастрычніка Еўрапарламент назваў лаўрэатаў прэміі імя Сахарава "За свабоду думкі" 2025 года. Імі сталі зняволеныя журналісты, "якія змагаюцца за вашу і нашу свабоду", — Анджэй Пачобут з Беларусі і Мзія Амаглабелі з Грузіі, перадае Радыё Свабода.

Анджэй Пачобут знаходзіцца за кратамі ўжо чатыры з паловай гады. Ён быў затрыманы 25 сакавіка 2021 года, а ў лютым 2023-га яго асудзілі на восем гадоў пазбаўлення волі. Польскія ўлады патрабуюць вызваліць Пачобута — гэта з'яўляецца адной з умоваў адкрыцця пунктаў пропуску на беларуска-польскай мяжы.

Дагэтуль прэмію Сахарава ад Беларусі атрымлівалі Беларуская асацыяцыя журналістаў (2004), Аляксандр Мілінкевіч (2006), беларуская апазіцыя (2020). 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.