"Вясна": амаль кожны дзень ідуць суды па справе "Гаюна"

"Беларускі гаюн" / Telegram
Суды па "справе "Гаюна" ў Беларусі ідуць амаль кожны дзень, паведамляюць праваабаронцы "Вясны". Нягледзячы пра тое, што ім дакладна вядомыя імёны толькі 88 фігурантаў, змешчаных пад варту, насамрэч затрыманых значна больш.
"Затрыманні адбываюцца да гэтага часу па ўсёй Беларусі, але большая частка — у Гомельскай вобласці", — кажуць у "Вясне".
Частку фігурантаў справы адпраўляюць на "хімію", іншых — у калоніі.
Еўрарадыё падрабязна распавядала, што рабіць, калі вы дасылалі здымкі ў чат-бот "Беларускага Гаюна". Пераглядзіце гэтыя парады.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.