Абнавіўся спіс самых моцных пашпартоў. Якое месца заняла Беларусь

Абнавіўся спіс самых моцных пашпартоў

Абнавіўся спіс самых моцных пашпартоў / 34travel.me

Кампанія Henley & Partners склала рэйтынг пашпартоў у свеце. Месцы дзяржаў вызначаюцца ў залежнасці ад колькасці даступных для грамадзян безвізавых напрамкаў, паведамляецца на сайце кампаніі.

Па стане на сярэдзіну 2025 года першае месца ў рэйтынгу захаваў за сабой Сінгапур. У яго дзейнічае "безвіз" у 193 краіны (тэрыторыі) свету. Японія і Паўднёвая Карэя занялі другое месца — 190 безвізавых напрамкаў. Трэцяе месца дзеляць Фінляндыя, Італія, Францыя, Германія, Данія, Ірландыя і Іспанія. Жыхары гэтых краін могуць падарожнічаць без віз у 189 дзяржаў.

Беларусь у топе самых "моцных" пашпартоў знаходзіцца на 62-м месцы. У нашай краіне дзейнічае 81 безвізавы напрамак.

Апошняе месца ў рэйтынгу займае Афганістан.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.