Абавязкі галоўнага трэнера БАТЭ выконвае Іван Мігаль
Іван Мігаль / fcbate.by
Абавязкі галоўнага трэнера ФК БАТЭ выконвае Іван Мігаль. У аўторак клуб аб'явіў, што Ігар Крывушэнка сышоў "па пагадненні бакоў". Пра яго адстаўку з неафіцыйных крыніц стала вядома яшчэ напярэдадні.
Мігаль у гэтым сезоне працаваў з БАТЭ-2, які выступае ў першай лізе. Разам з ім у штаб асноўнай каманды ўвайшоў Віталь Рагожкін. БАТЭ-2 будзе трэніраваць Арцём Канцавы з памочнікам Дзмітрыем Ліхтаровічам.
БАТЭ няўдала выступае ў чэмпіянаце Беларусі, займае ў турнірнай табліцы толькі 11-е месца.