Абаронца БАТЭ Філіп Младэнавіч стаў гульцом нямецкага "Кёльна"

Абаронца БАТЭ Філіп Младэнавіч стаў гульцом нямецкага "Кёльна"

Абаронца БАТЭ Філіп Младэнавіч стаў гульцом нямецкага "Кёльна". Пра гэта 5 студзеня паведаміў афіцыйны сайт футбольнага клуба. Кантракт быў падпісаны тэрмінам да 30 чэрвеня 2019 года. У сваёй новай камандзе Младэнавіч будзе выступаць пад 25-м нумарам.

Бакі дамовіліся, што фінансавыя ўмовы здзелкі не будуць агучвацца. Аднак, паводле звестак нямецкіх СМІ, за футбаліста "Кёльн" заплаціць 1,5 млн еўра.

Філіпу Младэнавічу 24 гады. Ён — гулец нацыянальнай зборнай Сербіі. У БАТЭ перайшоў у пачатку 2014 года ў якасці свабоднага агента. Летась у групавым раўндзе Лігі чэмпіёнаў ён забіў два галы ў браму італьянскай "Ромы", забяспечыўшы сенсацыйную перамогу БАТЭ.