ААН можа прызнаць дзеянні расійскіх войскаў ва Украіне ваеннымі злачынствамі

ААН можа прызнаць дзеянні расійскіх войскаў ва Украіне ваеннымі злачынствамі

ААН можа прызнаць ваеннымі злачынствамі дзеянні расійскіх войскаў ва Украіне. 

"Узброеныя Сілы Расіі безразважна абстрэльваюць і бамбяць населеныя пункты, забіваюць мірных жыхароў і знішчаюць лякарні, школы і іншую грамадзянскую інфраструктуру. Гэтыя дзеянні могуць быць прыроўненымі да ваенных злачынстваў", — перадае Бі-Бі-Сі словы Равіны Шамдасані, прэс-сакратара Упраўлення Вярхоўнага Камісара па правах чалавека.

Місія назіральнікаў ААН зафіксавала забойства 50 чалавек у Бучы. Таксама ААН атрымлівае звесткі пра наўмысныя забойствы з іншых мясцін Украіны. У маніторынгавай групе ёсць паведамленні пра больш як 300 незаконных забойстваў ва Украіне.

У ААН адзначаюць і іншыя задакументаваныя парушэнні правоў чалавека ў Украіне — сексуальны гвалт, невыбарчыя бамбардзіроўкі жылых раёнаў і аб'ектаў інфраструктуры, а таксама затрыманні, жорсткае абыходжанне, катаванні, забойствы як мірных жыхароў, так і ваеннапалонных усімі бакамі канфлікту.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.