760 брытанцаў загінулі з-за анамальнай спёкі
Чакаецца, што гарачае надвор’е можа працягнуцца яшчэ да 10 дзён, і колькасць смерцяў узрасце, паведамляюць інфармагенцтвы.
Найбольшая небяспека пагражае тым людзям, якія маюць слабае сэрца і хранічныя захворванні органаў дыхання. Да групы рызыкі адносяцца таксама дзеці і людзі сталага веку.
Тым часам кампаніі, якія пастаўляюць ваду ў дамы брытанцаў, заклікалі грамадзян рацыянальна расходаваць гэты рэсурс: з-за спёкі спажыванне вады моцна ўзрасло і гэта прыводзіць да высокай нагрузкі водаправодных сістэм. У некаторых месцах напор у кранах істотна знізіўся.
Ужо тыдзень у Вялікабрытаніі тэмпература паветра трымаецца вышэй за 30 градусаў.