70 чалавек спынілі на мяжы за перавозку інсектыцыдаў супраць насякомых

Памежны пункт Брэст на мяжы з Польшчай / av.by
На беларуска-польскай мяжы спыняюць грамадзян, якія вязуць з сабой інсектыцыды для барацьбы з насякомымі. Толькі за чэрвень брэсцкая мытня прыцягнула да адміністрацыйнай адказнасці 70 чалавек. Мытнікі кажуць, што колькасць правапарушэнняў, звязаных з перавозкай інсектыцыдаў, толькі павялічваецца.
У Мытным камітэце нагадваюць, што фізічным асобам забаронены ўвоз на тэрыторыю ЕАЭС сродкаў абароны раслін (інсектыцыды, гербіцыды, фунгіцыды, рэгулятары росту раслін, супрацьусходавыя рэчывы).
Таксама мытнікі пералічваюць найбольш частыя выпадкі парушэння мытнага заканадаўства, звязаныя з недэклараваннем тавараў:
— аўтамабільныя шыны і акумулятарныя батарэі, якія былі ва ўжыванні;
— валюта ў памеры звыш 10 000 долараў ЗША ў эквіваленце;
— алкагольныя напоі і піва звыш трох літраў;
— квадракоптары, радыёстанцыі і спадарожнікавыя сістэмы сувязі;
— тавары агульным коштам звыш 500 еўра;
— тавары агульнай вагой звыш 25 кілаграм.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.