Біўні маманта выявілі ў нямецкага турыста, які ехаў з Беларусі
Мамантавы бівень / lubelskie.kas.gov.pl
Незвычайны груз знайшлі польскія мытнікі ў грамадзяніна Германіі, які ехаў з тэрыторыі Беларусі.
Беларуска-польскую мяжу ён перасякаў на ўласным аўтамабілі. Мытнікі ў пункце "Тэрэспаль" выявілі ў яго восем фрагментаў костак маманта. Адна з іх мела ў даўжыню 48,5 см. Немец сказаў, што гэта падарунак ад сябра, які ён вёз сабе дадому.
Ацэначны кошт фрагментаў біўня складае каля 3,5 тысячы злотых. Але навуковая і навучальная каштоўнасць затрыманых костак не паддаецца ацэнцы, кажуць у Люблінскім мытна-падатковым упраўленні ў Бяла-Падлясцы.
Лёс выяўленых костак вырашыць суд.
Мамантавы бівень / lubelskie.kas.gov.pl