7 чэрвеня ў Мінску адкрыюць Нацыянальны футбольны стадыён

7 чэрвеня ў Мінску адкрыюць Нацыянальны футбольны стадыён / bel.footbal
Узвядзенне стадыёна пачалося летам 2020 года. Праект ішоў "у звязку" з басейнам міжнароднага стандарту на Кальварыйскай: абедзве спартыўныя арэны — падарунак беларускаму народу ад кітайскіх партнёраў.
У канцы жніўня 2024-га паведамлялася, што ўзвядзенне Нацыянальнага футбольнага стадыёна знаходзіцца ў фінальнай стадыі. Па пашпарце аб'екта, яго павінны былі здаць у тым жа годзе ў снежні.
Аб тым, што стадыён адкрыюць "да святкавання Дня Перамогі" ў траўні 2025-га, у канцы мінулага года паведамляў міністр спорту Сяргей Кавальчук.
У рэшце рэшт стадыён стадыён адкрыюць 7 чэрвеня таварыскім матчам зборных Беларусі і Кітая.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.