7 чалавек загінулі ў выніку абстрэлу жылых дамоў у прыфрантавым горадзе
Разбураны дом у Пакроўску / Суспільне
Як найменш сямёра чалавек загінулі ў выніку абстрэлу жылых дамоў у Пакроўску на ўсходзе Украіны, піша ВВС.
У горад трапілі дзве ракеты. Другая ракета нанесла ўдар, пакуль ратавальнікі шукалі пацярпелых ад першай.
Сярод пацярпелых — дзясяткі чалавек, у тым ліку ратавальнікі.
Пакроўск знаходзіцца прыкладна за 70 км на паўночны захад ад Данецка, акупаванага расійскімі войскамі. Да вайны ў ім пражывала каля 60 000 чалавек.