У пятніцу ў Беларусі будзе да +29 і без ападкаў
Лета затрымалася ў Беларусі / Еўрарадыё
У пятніцу, 6 верасня, у Беларусі будзе малавоблачна, паведамляе Белгідрамет.
Ападкі не прагназуюцца. Вецер будзе ўсходні, уначы — ад слабога да ўмеранага, удзень — умераны, месцамі па паўднёвым захадзе — парывісты.
Тэрмометры ўначы пакажуць ад + 6 па паўночным усходзе да +17 па паўднёвым захадзе краіны. Удзень чакаецца 23-29 цяпла.