500 000 рублёў толькі на салют у Мінску. Колькі каштуе Дзень Незалежнасці

Колькі каштуе Дзень Незалежнасці
/ @rubanau_collage
Штогод улады Беларусі выдаткоўваюць вялікія грошы на правядзенне розных прапагандысцкіх мерапрыемстваў. З бюджэту краіны трацяцца мільёны рублёў на 9 траўня, Дзень Незалежнасці і іншыя святы.
Еўрарадыё паглядзела дзяржзакупкі і распавядае, на што выдаткуюць грошы 3 ліпеня.
Мільён рублёў у Мінску
Асноўныя святочныя мерапрыемствы, як звычайна, пройдуць у Мінску. Напрыклад, па нашых падліках, летась на правядзенне Дня Незалежнасці ў сталіцы выдаткавалі мінімум паўтара мільёна рублёў.
Сёлета ўжо выдзелена 210 000 рублёў на правядзенне канцэрта каля Палаца спорту.
На феерверк у Мінску першапачаткова хацелі выдаткаваць 500 000 рублёў, але аўкцыён па нейкай прычыне не адбыўся. Зразумела, што грошы на яго ўсё роўна будуць выдзелены, і мы можам арыентавацца як мінімум на гэтую суму і ў 2025 годзе.
Светлавая інсталяцыя на канцэрце каля Кургана Славы каштуе 182 000 рублёў, а феерверк яшчэ 78 000. Абслугоўванне сцэны абыйдзецца яшчэ ў 12 000 рублёў.
Адміністрацыя Фрунзенскага раёна Мінска плануе выдаткаваць 1500 рублёў на выступ спявачкі Ірыны Вярковіч і яшчэ 3500 рублёў на выступ Жанэт.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.