Сакрэтныя планы расійскіх ядзерных базаў публікаваліся ў адкрытых тэндарах

Шахта савецкай ядзернай ракеты, архіўнае фота

Шахта савецкай ядзернай ракеты, архіўнае фота / Reuters

Планы сакрэтных расійскіх ядзерных базаў адкрыта публікаваліся ў тэндарнай дакументацыі. Гэта выявілі журналісты дацкага расследніцкага выдання Danwatch і нямецкага часопіса Der Spiegel, заўважыла Радыё Свабода.

Журналісты прааналізавалі больш за два мільёны дакументаў тэндараў. Сярод іх выявіліся сотні планаў базы ракетных войскаў стратэгічнага прызначэння ў горадзе Ясны Арэнбургскай вобласці.

У дакументах падрабязна падаецца ўнутранае распланаванне базы, у тым ліку размяшчэнне шафаў для зброі і падземных тунэляў, якія злучаюць памяшканні. Апісваецца, дзе салдаты ядуць, спяць і ходзяць у прыбіральню. Пазначана ў дакументах, дзе вайскоўцы адпачываюць і якімі трэнажорамі карыстаюцца.

Ад 2020 года тэндарная дакумэнтацыя вайскоўцаў не павінна размяшчацца ў публічным доступе. Аднак расследвальнікі сцвярджаюць, што гэтыя дакументы працягваюць публікаваць у інтэрнэце. Былы афіцэр брытанскай вайсковай разведкі, каментуючы гэтыя дакументы, называе іх зяўленне "сурʼёзным збоем у працэдурах".

На тэрыторыфі Расіі размяшчаюцца 11 аб'ектаў для захоўвання ядзернай зброі. За апошнія дзесяцігоддзі РФ пашырыла і мадэрнізавала большасць з іх. Іх унутраныя планы ахоўваліся надзвычай пільна: заходнія спецыялісты мелі планы такіх базаў толькі з 1960-х — 70-х гадоў. 

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.