45 страйкоўцаў з "Беларуськалія" адпраўленыя ў ізалятар пасля экскурсіі
Рабочыя "Беларуськалія" / Еўрарадыё
45 страйкоўцаў з "Беларуськалія" пасля паездкі па Косаве былі адпраўленыя да суду ў ізалятар часовага ўтрымання ў Баранавічах, паведамляе ТГ-канал страйкаму "Беларуськалія".
Экскурсійная група з Салігорску была затрыманая 13 лістапада ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці. Яны прыехалі ў Мерачоўшчыну пад Косавам на радзіму нацыянальнага героя Беларусі, Польшчы і ЗША Тадэвуша Касцюшкі, а ў выніку апынуліся ў пастарунку. Іх хочуць прыцягнуць да адказнасці за "удзел у несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве". Праўда, калі пройдуць суды, пакуль незразумела.
Міліцыя сачыла за экскурсантамі і затрымала іх пасля таго, як яны зрабілі агульнае фота з бел-чырвона-белымі сцягамі.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.