21-гадовы мінчук ашукваў людзей — пазычаў грошы "на лячэнне маці"

21-гадовы жыхар Мінска можа быць пакараны за махлярства. Ён змясціў у інтэрнэце аб'яву пра тое, што яму тэрмінова патрэбны грошы на лячэнне цяжка хворай маці. У іншых выпадках ён пісаў, што збірае грошы на "вяселле", развіццё "вельмі выгаднага бізнесу". Мінчук прасіў пазычыць грошы і абяцаў іх вярнуць праз нейкі месяц з працэнтамі.

Некалькі чалавек пазычылі грошы хлопцу. Адна жанчына перадала яму 500 долараў. Грошы малады чалавек нікому не вяртаў, траціў на ўласныя патрэбы. Тады ашуканыя грамадзяне звярнуліся да праваахоўнікаў. Яны высветлілі, што маці хлопца не мае цяжкага захворвання і аперацыя ёй не патрабуецца.

Дзеянням мінчука ў цяперашні час даецца прававая ацэнка, інфармуе прэс-служба сталічнай міліцыі.

Фота — Fotolia