18 траўня спёка зноў паставіла рэкорд
У Віцебску паветра прагрэлася да 32,5 градуса.
Такім чынам, пабіты тэмпературны рэкорд гэтага дня, усталяваны 34 гады таму, інфармуе БелаПАН са спасылкай на рэсурс meteoinfo.by. Гэта на 1,4 градуса болей за ранейшы максімум, зафіксаваны ў 1979 годзе ў Васілевічах (Гомельская вобласць).
У самімі Віцебску рэкорд гэтага дня складаў +28,8 градуса (зарэгістраваны ў 1938 годзе). Сярод абласных цэнтраў абнавіліся максімумы ў Гомелі (+30,6 супраць 29,9 у 2007 годзе) і ў Магілёве (+29,3 супраць 29 у 1979 годзе).