1,3 млн беларусаў звярталіся ў міліцыю цягам пяці апошніх гадоў

1,3 млн беларусаў звярталіся ў міліцыю цягам пяці апошніх гадоў

Цягам пяці апошніх гадоў у міліцыю звярнуўся кожны сёмы беларус. Гэта 1,3 млн жыхароў нашай краіны.

Сайт МУС паведамляе, што міліцыя прыняла ўсе неабходныя меры па 53,2% ад атрыманых заяваў. То бок, толькі ў палове ад усіх выпадкаў.

У даследаванні, вынікам якога сталі гэтыя лічбы, прынялі ўдзел: мужчыны — 46%, жанчыны — 54%; жыхары гарадоў — 74%, жыхары вёсак — 26%; моладзь да 30 гадоў — амаль 26%.