У Гродне 13 медыкаў судзілі за падпіскі на "экстрэмісцкія" рэсурсы
У Гродне сілавікі праверылі медыцынскіх працаўнікоў (ілюстрацыйнае фота) / pixabay.com
У Гродне ў лістападзе, як мінімум, 13 медыкаў судзілі за "распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў". У большасці выпадкаў іх штрафавалі — на 370-1100 рублёў. У некаторых канфіскавалі тэлефоны, паведамляе Hrodna.life.
Сярод аштрафаваных — нейрахірург (штраф — 925 рублёў) і неанатолаг (штраф — 555 рублёў). Апошняя — маці малалетняга дзіцяці. Яе аштрафавалі за падпіску ў Instagram.
Адзін медык быў асуджаны на трое сутак адміністрацыйнага арышту.