З’явіўся фотаробат падазраванага ў ілжемініраванні “Магілёўскай”

З’явіўся фотаробат падазраванага ў ілжемініраванні “Магілёўскай”

Мінскае ГУУС апублікавала фатаздымкі асобы, якая падазраецца ў “ілжэмініраванні” станцыі метро “Магілёўская” 13 лістапада. Фотаздымкі сабраныя з камераў назірання метрапалітэна.

“Магілёўскую” зачынілі ў 11:30. Пасля тэлефанавання невядомага, які паведаміў, што ў метро магло знаходзіцца выбуховае прыстасаванне.

На станцыі працавалі сапёры. Але ніякіх выбуховых прыладаў не знайшлі. Станцыя аднавіла працу ў 13:17.

Калі вам што-небудзь вядома пра гэтую асобу — просьба паведаміць па тэлефоне міліцыі 102.

Фота: guvd.gov.by

З’явіўся фотаробат падазраванага ў ілжемініраванні “Магілёўскай”
Фота: guvd.gov.by