З'явіліся звесткі, быццам расійская СПА абстраляла пасажырскі самалёт з Мінска

Самалёт, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com
У інтэрнэце распаўсюджваецца інфармацыя, быццам расійская СПА памылкова адкрыла агонь па авіярэйсе AFL1845 з Мінска, прыняўшы яго за ўкраінскі дрон. Адным з першых гэтую інфармацыю паведаміў журналіст Аляксандр Няўзораў, спаслаўшыся на непацверджаныя даныя.
Паведамляецца, нібыта 10 ліпеня каля 00:20 у раёне заходу на пасадку ў маскоўскім аэрапорце Шарамеццева сістэма СПА "Панцыр" памылкова адкрыла агонь па пасажырскім рэйсе "Аэрафлота". Няўзораў таксама паведаміў, быццам на месца здарэння прыехалі прадстаўнікі беларускай пракуратуры.
Аналагічныя паведамленні з'явіліся і ў іншых каналах.
На FlightAware ёсць звесткі пра рэйс AFL1845. Згодна з імі, самалёт вылецеў з Мінска 10 ліпеня ў 23:27 і паспяхова прызямліўся ў Маскве ў 00:36. Ніякіх адхіленняў ці надзвычайных здарэнняў на карце палёту не зафіксавана.
інфармацыю пра абстрэл самалёта абверг і праўладны беларускі тэлеграм-канал "Народны антыфейк". Там заявілі, што паведамленне ілюструецца двума старымі відэа, апрацаванымі нейрасеткай: "На першым — кадры 2019 года з Інданэзіі аб турбулентнасці на борце самалёта, на другім — абурэнне пасажыраў затрыманага рэйса Дубай — Махачкала".
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.