З'явілася відэа, як у Мінску мужчына з роварам у руках трапіў пад трамвай
З'явілася відэа, як у Мінску 40-гадовы мужчына з роварам у руках трапіў пад трамвай. Здарэнне адбылося раніцай 8 чэрвеня на скрыжаванні вуліц Даўгабродскай і Алега Кашавога. Па версіі ДАІ, мужчына пераходзіў вуліцу на чырвонае святло. Але ён ішоў вельмі ўпэўнена і не мог не бачыць трамвая, значыць чакаў, што ён спыніцца.
Раварыст/пешаход атрымаў траўмы рознай ступені цяжкасці і быў шпіталізаваны.