З'явілася відэа, як аўтобус у Маскве заехаў у падземны пераход
У інтэрнэце з'явілася відэа трагічнага ДТЗ, якое адбылося ў Маскве 25 снежня. Як паведамляла Еўрарадыё, на Мажайскай шашы рэйсавы аўтобус выехаў на тратуар, урэзаўся ў натоўп людзей і заехаў у падземны пераход.
Паводле апошняй інфармацыі расійскіх СМІ, пры здарэнні загінулі чатыры чалавекі, 11 атрымалі разнастайныя траўмы. Дзевяць пацярпелых шпіталізаваныя, двое з іх знаходзяцца ў вельмі цяжкім стане. Вядома, што сярод пацярпелых ёсць непаўнагадовы.
Наступствы ДТЗ ліквідавалі больш за 50 чалавек і 17 адзінак тэхнікі. Аўтобус з падземнага пераходу выцягнулі праз некалькі гадзін пасля здарэння.
Кіроўцу аўтобуса затрымалі. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу па двух артыкулах — аб аказанні паслуг неналежнай якасці і парушэнні ПДР.
Асноўнай версіяй здарэння называюць паломку тармазоў. Пра гэта заявіў і затрыманы кіроўца. Паводле яго словаў, аўтобус пачаў рухацца сам, кіроўца спрабаваў спыніць яго, але тармазы не спрацавалі.
Некаторыя карыстальнікі сацсетак звярнулі ўвагу на тое, што пасля ДТЗ большасць мінакоў нават не спрабавала нічым дапамагчы пацярпелым пры інцыдэнце людзям.
Кстати, вы обратили внимание на потрясающую реакцию россиян? Большинство из них как ни в чем не бывало продолжает идти мимо, не пытаясь помочь пострадавшим! https://t.co/MyPcmAFOBs
— Чокнутый горнист (@Buggy__Bugler) December 25, 2017