З'явілася відэа таго, як у Мінску аўтобус пашкодзіў сем аўтамабіляў

З'явілася відэа таго, як у Мінску аўтобус пашкодзіў сем аўтамабіляў

У інтэрнэце з'явілася відэа аварыі ў Мінску, калі аўтобус гарадскога маршруту пашкодзіў сем аўтамабіляў. Яго даслаў у рэдакцыю tut.by адзін з чытачоў, які зрабіў запіс на відэарэгістратары.

Як паведамляла Еўрарадыё, ДТЗ адбылося зранку 10 лістапада на скрыжаванні вуліцаў Гарэцкага і Чайлыткі. Паведамлялася, што кіроўцу стала кепска падчас руху і ён выехаў на паласу сустрэчнага руху. Там аўтобус сутыкнуўся з легкавіком, а потым пашкодзіў яшчэ шэсць прыпаркаваных каля ўзбочыны аўтамабіляў. На шчасце, пацярпелых пры здарэнні не было.

У аўтапарку №4 паведамілі, што ў 34-гадовага кіроўцы рэзка падскочыла тэмпература. Ён шпіталізаваны.