З'явілася расследаванне пра здароўе Пуціна
З'явілася расследаванне пра здароўе Уладзіміра Пуціна. Яго падрыхтавала выданне "Проект".
Расійскаму кіраўніку 69 гадоў, і ў медыцынскіх колах усё больш гавораць пра яго праблемы са здароўем. Падчас паездак у Сочы Пуціна заўсёды суправаджае вялікая брыгада лекараў. Сярод іх — хірург-анколаг.
Па даных выдання, Уладзімір Пуцін усё часцей наведвае Цэнтральную клінічную бальніцу на захадзе Масквы. Там за ім замацаваная група лекараў.