ЗША запатрабавалі ад еўрапейскіх кампаній адмовіцца ад інклюзіўнасці
Дзяўчынка з сіндромам Даўна / inclusion-europe.eu
ЗША запатрабавалі ад еўрапейскіх кампаній адмовіцца ад інклюзіўнасці. Амерыканскія дыпламаты разаслалі адпаведныя лісты арганізацыям, з якімі працуе ўрад ЗША.
Як піша The Financial Times, гэта некаторыя авіяцыйныя і абаронныя кампаніі, а таксама кансалтынгавыя і тыя, якія займаюцца інфраструктурай. Ім загадалі “выконваць амерыканскія законы” у частцы забароны праграм разнастайнасці, рознасці і інклюзіўнасці на працы.
Крыніцы ў Мінфіне і Мінэканомікі Францыі выказалі заклапочанасць лістом і паведамілі, што плануюць паведаміць партнёрам у ЗША, што ў загадзе “каштоўнасці новага амерыканскага ўрада, яны не нашы”.