Золатавалютныя рэзервы Беларусі паставілі новы рэкорд

Золата, ілюстрацыйнае фота

Золата, ілюстрацыйнае фота / pixabay.com

Па стане на 1 чэрвеня золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 11,158 млрд долараў у эквіваленце, паведамляе Нацбанк. Гэта новы рэкорд.

За травень ЗВР павялічыліся на 215,7 млн долараў. Асноўны прырост забяспечылі рэзервовыя актывы ў замежнай валюце. Іх рост за травень склаў 267,9 млн долараў — да 4,09 млрд долараў.

А вось кошт манетарнага золата знізіўся. Па стане на 1 чэрвеня кошт манетарнага золата ў ЗВР склаў 5,67 млрд долараў. Падзенне за травень склала 47 млн долараў. Гэта адбылося на фоне карэкціроўкі сусветных коштаў на золата.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.