Амаль 40% даходаў мінскія сем’і трацяць на харчаванне

Дадзеныя за першы квартал 2025 года / LookByMedia
Даходы мінскіх хатніх гаспадарак у першым квартале 2025 года склалі 3 293,3 рубля ў месяц, паведамляе Белстат.
Пры гэтым выдаткі ў разліку на хатнюю гаспадарку склалі 3 229,9 рубля ў месяц, з якіх 2 086,7 рубля (64,6%) — гэта спажывецкія выдаткі.
У структуры спажывецкіх выдаткаў доля выдаткаў на харчаванне склала 38,3%, на куплю прамысловых тавараў — 31,5%, на аплату паслуг — 28%.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.