Праз чатыры гады беларусы будуць аплачваць ЖКГ на 100%

Белорусские рубли

Тарыфы на жыллёва-камунальныя паслугі ў 2026–2029 гадах будуць пераглядацца кожныя 3 месяцы / LookByMedia

Савет Міністраў Беларусі абвясціў, што з 2029 года беларусы пачнуць аплачваць жыллёва-камунальныя паслугі (ЖКГ) па 100-працэнтных тарыфах, за выключэннем цеплазабеспячэння і падагрэву вады.

Тарыфы на ЖКГ у 2026–2029 гадах будуць пераглядацца раз у тры месяцы з улікам росту даходаў насельніцтва.

Таксама ведамствам даручана распрацаваць нормы спажывання асобных паслуг для насельніцтва, каб увесці дыферэнцыраваныя тарыфы. Асабліва для тых, хто перавышае ўстаноўленыя нормы.

Гісторыя пытання

Упершыню ўлады задумаліся пра поўную аплату ЖКГ яшчэ ў 2012 годзе, калі Аляксандр Лукашэнка прапанаваў дыферэнцыяваць аплату ў залежнасці ад даходаў грамадзян, дзе багатыя плацілі б да 150% кошту паслуг.

У 2017 годзе Лукашэнка заявіў пра планы дасягнуць 100% аплаты ЖКГ насельніцтвам цягам 4–5 гадоў.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.