Золатавалютныя рэзервы Беларусі паставілі новы рэкорд

Золата, ілюстрацыйнае фота
Па стане на 1 траўня золатавалютныя рэзервы Беларусі склалі 10,94 мільярда долараў у эквіваленце. За красавік яны выраслі адразу на 872,8 мільёна долараў, паведамляе Нацбанк. Гэта новы рэкорд для ЗВР Беларусі.
Асноўным фактарам росту ЗВР стала павелічэнне актываў у замежнай валюце, а таксама рост цэн на манетарнае золата. Кошт манетарнага золата, уключанага ў ЗВР, за красавік павялічыўся на 326,3 млн долараў — да 5,72 млрд долараў.
Рэзервовыя актывы ў замежнай валюце за мінулы месяц выраслі на 513,1 млн долараў — да 3,82 млрд долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.