Золатавалютныя рэзервы Беларусі паставілі новы рэкорд

Нацбанк
Па стане на 1 сакавіка 2025 года міжнародныя рэзервовыя актывы Беларусі склалі 9,407 млрд долараў, паведамляе Нацбанк.
Гэта новы абсалютны рэкорд. Раней максімальны памер ЗВР быў зафіксаваны 1 студзеня 2020 года. Тады яны складалі 9,393 млрд долараў.
Цягам лютага ЗВР павялічыліся на 74 млн долараў. Як адзначаецца, прырост быў зафіксаваны па ўсіх асноўных складніках золатавалютных рэзерваў.
Кошт манетарнага золата вырас на 37,6 млн долараў і склаў 4,9 млрд. Кошт спецыяльных правоў запазычання павялічыўся на 1,2 млн долараў — да 1,353 млрд, а рэзервовыя актывы ў замежнай валюце выраслі на 35,4 млн долараў і складаюць цяпер 3,148 млрд долараў.
Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.
Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.