Знойдзены хлопчык, які ўчора знік у Буда-Кашалёўскім раёне
Зніклы Кірыл Вінідыктаў знайшоўся / Telegram
13-гадовага хлопчыка, які ўчора знік у Буда-Кашалёўскім раёне, знайшлі ў Гомелі. Цяпер з Кірылам Вінідыктавым працуюць міліцыянты, пасля яго перададуць бацькам.
Кірыл знік учора каля 16:30. Уладам пра гэта паведамілі каля 22-й гадзіны. Пошукі працягваліся ўсю ноч і раніцу, у іх удзельнічалі супрацоўнікі МНС і валанцёры.