Зніклыя ў Мінску дзяўчынкі знайшліся: яны паехалі да бабулі

Зніклыя ў Мінску дзяўчынкі знайшліся: яны паехалі да бабулі

Зніклыя ў Мінску дзяўчынкі знайшліся: 11-гадовая Мілена Дужынская і 13-гадовая Ірына Корзун прыехалі ў Бараўляны, дзе жыве бабуля адной з сябровак. Цяпер міліцыя высвятляе абставіны іх сыходу з дома. Жыццю і здароўю дзяўчынак нічога не пагражае, паведамляе прэс-служба ГУУС Мінгарвыканкама.

Як паведамлялася раней, Мілена і Ірына сышлі з дома 54 па Партызанскім праспекце пад вечар 26 красавіка і нічога не сказалі сваякам пра сваё месцазнаходжанне. У суботу раніцай іх пачала шукаць міліцыя.