Знайшлі 140-метровую "яхту Пуціна" за $700 млн
Каманда расійскага апазіцыйнага палітыка Аляксея Навальнага знайшла 140-метровую "яхту Пуціна" за $700 млн. Scheherazade знаходзіцца ў Італіі. З такіх вялікіх яхтаў яна адзіная ў свеце, імя ўладальніка якой публічна не раскрываецца (у дакументах — афшор з Маршалавых астравоў).
Аўтары расследавання дапускаюць, што яхта можа належыць Уладзіміру Пуціну. На карысць гэтай версіі гаворыць той факт, што на Scheherazade ў якасці членаў экіпажу працуюць супрацоўнікі Федэральнай службы аховы РФ.
Каманда Навальнага патрабуе арыштаваць "яхту Пуціна".