Злодзеі вынеслі касавы апарат з брэсцкай парфумнай крамы

Як паведамляе прэс-служба Брэсцкай абласной міліцыі, зламыснікі прабраліся ў краму на вуліцы Рэспубліканскай праз разбітае шкло ў дзвярах. Апроч касавага апарату, у якім знаходзілася больш за 2 мільёны рулёў, яны прыхапілі і парфуму. Агулам кошт скрадзенага склаў больш за 10 мільёнаў рублёў.



Міліцыянты абвесцілі злодзеяў у вышук. Мяркуецца, што гэта 27-гадовы жыхар Брэсцкага раёну і 38-гадовая брэстаўчанка. Абодва беспрацоўныя і ўжо былі раней асуджаныя за крадзяжы.



Распачата крымінальная справа. За абрабаванне парфумнай крамы злодзеям пагражае да 3 год пазбаўлення волі.