Зламыснік з-пад Мінска зрабіў падкоп, каб скрасці ўнітаз
А таксама ўмывальнік і шафу.
У Мінскім раёне абакраў недабудаваны дом. Прычым спіс крадзенага атрымаўся вельмі нестандартны.
Як паведамляе interfax.by, 7 чэрвеня ў Бараўлянскі аддзел міліцыі звярнуўся мінчук. Ён паведаміў, што стаў ахвярай невядомага злодзея. У перыяд з 30 траўня па 3 чэрвеня зламыснік зрабіў падкоп пад брамай дома, які будуецца ў пасёлку Вопытны. З будоўлі былі скрадзеныя ўнітаз, умывальнік і шафа.
Шкода, нанесеная пацярпеламу, ацэньваецца больш як на 17 млн рублёў. Праваахоўнікі пачалі крымінальную справу за крадзеж.
Фота — caricatura.ru