Жывыя кветкі замест пластыку: як зрабіць магілу прыгожай і экалагічнай

Иберис

Парады па добраўпарадкаванні магілаў ад “Экадома” / pixabay.com

На Радаўніцу могілкі ў Беларусі ператвараюцца ў палі з пластыкавых кветак. “Экадом” падказвае, як можна ўпарадкаваць магілу блізкага чалавека, не шкодзячы прыродзе.

У якасці альтэрнатывы пластыку, які з'яўляецца неэкалагічным матэрыялам, можна выкарыстоўваць жывыя расліны, якія не патрабуюць складанага догляду і зробяць памінальнае месца сапраўды жывым.

Што пасадзіць?

Грунтапокрыўныя расліны — нізкарослыя і непатрабавальныя, ствараюць акуратны зялёны дыван. Добра падыходзяць барвінок, гваздзіка-траўянка, жыўучка паўзучая і іберыс. Гэтыя кветкі добра пераносяць цень, не баяцца засухі і не даюць прарастаць пустазеллю.

Живые цветы вместо пластика: как сделать могилу красивой и экологичной

Кустоўе — барбарыс, шыпшына, гартэнзія, ружы. Яны ўпрыгожаць участак, асабліва па перыметры. Галоўнае — выбіраць кампактныя віды з неглыбокімі каранямі. Ружам патрэбная пажыўная глеба, але калі яны прыжывуцца, будуць доўга радаваць вока.

Живые цветы вместо пластика: как сделать могилу красивой и экологичной

Сезонныя кветкі — звыклыя ірысы, нарцысы, рамонкі, прымулы, фіялкі і нават аксаміткі. Лепш абіраць шматгадовыя, якія будуць вяртацца штогод.

Таксама можна высадзіць плюшч, мох або нават карлікавыя дрэвы.

Каб сачыць за галоўнымі навінамі, падпішыцеся на канал Еўрарадыё ў Telegram.

Мы штодня публікуем відэа пра жыццё ў Беларусі на Youtube-канале. Падпісацца можна тут.