Жыхары Пінскага раёна прывозілі праз Расію фальшывыя долары
Фальшывыя долары / t.me/pressmvd/
У Беларусі заявілі пра перакрыты міжнародны канал пастаўкі падробленых грошай. На працягу некалькіх месяцаў фальшывыя долары праз Расію прывозілі і збывалі два жыхары Пінскага раёна ва ўзросце 42 і 47 гадоў. У іх затрыманні на Міншчыне ўдзельнічалі байцы спецпадраздзялення МУС "Алмаз".
Высветлілася, што пінчукі набывалі фальшывыя долары "праз трэціх асоб" у Турцыі і ў неназваных краінах ЕС. Агулам іх знайшлі на суму каля 35 тысяч (купюры наміналам 50 і 100 долараў).
Затрыманым мужчынам пагражае да 15 гадоў пазбаўлення волі.