Жыхароў Астравецкага раёна зноў заклікаюць не панікаваць
Будзе разглядацца варыянт "аварый (інцыдэнтаў) на сетках і аб'ектах жыццезабеспячэння" / Reuters
Жыхароў Астравецкага раёна зноў заклікаюць не панікаваць. 21 лютага пройдуць чарговыя вучэнні — камандна-штабныя. Раённая газета піша, што падчас іх адпрацуюць "арганізацыю абароны насельніцтва і тэрыторыі Гродзенскай вобласці ад надзвычайных сітуацый прыроднага і тэхнагеннага характару..., у тым ліку і ў Астравецкім раёне". У прыватнасці, будзе разглядацца варыянт "аварый (інцыдэнтаў) на сетках і аб'ектах жыццезабеспячэння".
Падобныя вучэнні ў Астравецкім раёне, у якім дзейнічае АЭС, адбываюцца рэгулярна. Нядаўна медыкі выдавалі мясцовым жыхарам "аварыйныя камплекты", якія ўключаюць аднаразовую сутачную дозу прэпарата стабільнага ёду, сродкі індывідуальнай абароны.