Жыхарка Гродна прыняла чужое свята за масавую бойку і выклікала міліцыю
Замест масавай бойкі міліцыя ехала на свята, ілюстрацыйнае фота. / @Neman102
Гродзенская міліцыя напярэдадні ноччу выязджала разнімаць неіснуючую масавую бойку. Сілавікоў выклікала жанчына. Яна паведаміла, што ў мікрараёне Зарыца "кампанія грамадзян збівае маладога чалавека".
Па ўказаным адрасе было накіравана тры нарады. Але да бойкі міліцыянеры, мяркуючы па ўсім, не даехалі. Жанчына ператэлефанавала і патлумачыла, што, здаецца, памылілася, няслушна ацаніла сітуацыю. Аказалася, удзельнікі "бойкі" жартоўна віншавалі свайго таварыша з днём нараджэння.